Арганізацыя прафесійнай падрыхтоўкі вучняў Х, ХІ класаў
Агульныя палажэнні
З 2018/2019 навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей - УАСА) і ўстановах спецыяльнай адукацыі (далей - УСА) для вучняў X класаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні, уведзены вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне». У рамках дадзенага вучэбнага прадмета ў аб'ёме 6 гадзін у тыдзень рэалізуецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), якая накіравана на засваенне вучнямі прафесій рабочых (служачых), павышэнне іх сацыяльнай абароненасці на рынку працы, фарміраванне станоўчай матывацыі да працягу прафесійнай адукацыі.
Асноўнай мэтай працоўнага навучання вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца прадастаўленне ім магчымасці атрымаць першасныя навыкі па пэўнай прафесіі і пераканацца ў правільнасці свайго прафесійнага выбару, а ўстановам прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей - УПТА) і ўстановам сярэдняй спецыяльнай адукацыi (далей - УССА) - атрымаць падрыхтаваных абітурыентаў.
Нарматыўныя прававыя акты для забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў
http://ripo.unibel.by/index.php?id=3349
У Маўчадскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна прафпадрыхтоўка для вучняў 10 і 11 класаў адбываецца па другой і па трэцяй мадэлях. 4 вучні 10 класа нашай школы атрымліваюць прафесію "Аператар ПЭВМ" пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Томчыка Дзмітрыя Сяргеевіча. Заняткі праходзяць па пятніцах 11.50 - 13.30 і па суботах з 9.00 да 13.00 на базе Цешаўлянскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна. 1 вучань 11 класа атрымлівае прафесію "Слесар па рамонце аўтамабіляў" Заняткі праходзяць па пятніцах з 11.45 да 13.00 і па суботах з 8.30 -12.00 на базе УА "Навамышскі дзяржаўны аграрны каледж".