Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Регламент работы

Рэгламент работы

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Маўчадская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”

на 2023/2024 навучальны год

 

Рэжым работы дзіцячага сада:

     рабочыя дні панядзелак-пятніца;

     выхадныя дні субота, нядзеля.

Пачатак рабочага дня – 7.00.

Канец рабочага дня – 17.30.

Працягласць работы дзіцячага сада – 10,5 гадзін.

 

Распарадак дня дзіцячага сада

Прыём дзяцей – 7.00-8.45

Падрыхтоўка да снедання, снеданне – 8.45-9.00

Гульні, падрыхтоўка да заняткаў – 9.00-9.10

Заняткі – 9.10-10.45

Прагулка на свежым паветры – 10.45-12.30

Абед – 12.30-13.00

Сон – 13.00-15.00

Пад’ём – 15.00-15.20

Полудзень – 15.20-15.30

Прагулка – 15.30-17.05

Самастойная дзейнасць дзяцей. Праца з бацькамі.

Адыход дзяцей дадому – 17.05-17.30

 

Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, у які ўваходзяць пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень (субота) для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, кансультацый настаўнікаў-прадметнікаў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў у рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” прафесійнай падрыхтоўкі рабочых для навучэнцаў Х, ХІ класаў па прафесіях “Швачка” і “Слесар па рамонту сельскагаспадачых машын” на базе УА “Навамышскі дзяржаўны аграрны каледж”.

Вучэбныя заняткі з навучэнцамі праводзяцца з 1 верасня 2023 г. па 31 мая 2024 г., а для вучняў ІХ і ХІ класаў па 24 мая 2024 г.

Усяго навучэнцаў на 01.09.2023 г. – 41.

У тым ліку па класах: І-ІV кл. – 17;

                                 V-ІХ кл. – 20;

                                 Х-ХІ кл. – 4.

Класаў-камплектаў – 11.

У тым ліку І-ІV кл. – 4;

                V-ІХ кл. – 5;

                Х-ХІ кл. – 2.

Усе навучэнцы займаюцца ў першую змену. Урокі пачынаюцца ў 9.00. Дадатковыя заняткі (факультатыўныя, стымулюючыя, падтрамліваючыя) праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў з перапынакам 20 мін.

 

Расклад званкоў І клас:

        1 урок – 9.00 – 9.35 (20 мін перапынак)

        2 урок – 9.55 – 10.30 (20 мін перапынак)

        3 урок – 10.50 – 11.25 (20 мін перапынак)

        4 урок – 11.45 – 12.20

 

Расклад званкоў ІІ – ІV клас:

1 урок - 9.00 - 9.45 (10 мін. перапынак);

2 урок - 9.55 - 10.40 (20 мін. перапынак);

3 урок - 11.00 - 11.45 ( 20 мін. перапынак);

4 урок - 12.05 - 12.50 ( 10 мін. перапынак);

5 урок - 13.00 - 13.45 ( 10 мін. перапынак);

6 урок - 13.55 - 14.40.

 

Расклад званкоўV – ХІ клас:

1 урок - 9.00 - 9.45 (10 мін. перапынак);

2 урок - 9.55 - 10.40 (10 мін. перапынак);

3 урок - 10.50 - 11.35 ( 15 мін. перапынак);

4 урок - 11.50 - 12.35 ( 25 мін. перапынак);

5 урок - 13.00 - 13.45 ( 10 мін. перапынак);

6 урок - 13.55 - 14.40. (10 мін. перапынак)

7 урок – 14.50 – 15.35 (10 мін. перапынак)

8 урок – 15.45 – 16.30

 

Навучэнцы І класа (2 вучні) харчуюцца згодна рэжыма дзіцячага сада.

Харчаванне навучэнцаў І (вучні), ІІ-ХІ класаў ажыццяўляецца ў школьнай сталовай згодна зацверджанага графіка:

           3 перапынак – І, ІІ-ІV класы;

           4 перапынак – V-ХІ класы.

У 2023/2024 навучальным годзе адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;

другая – з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;

трэцяя – з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;

чацвёртая – з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён (з 30 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна);

зімовыя – 15 дзён (з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна);

летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2023 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне і выхаванне на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 81 дзень (з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне і выхаванне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 85 дзён (з 8 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў Х класа.

Для вучняў I-II класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.

 

 

 

Разделы сайта