Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Цели и задачи

У 2023/2024 навучальным годзе вызначыць асноўнаю мэтаю работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Маўчадская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”:

забеспячэнне якасці адукацыі праз кампетэнтнасны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна выкананне наступных задач:

фарміраванне і развіццё функцыянальнай граматнасці навучэнцаў;

забяспячэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб навучэнцаў;

рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, факультатыўных заняткаў;

забяспячэнне бяспечных ўмоваў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу праз павышэнне персанальнай адказнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу за выкананне патрабаванняў аховы працы, мераў бяспекі;

стварэнне абстаноўкі псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя;

стварэнне ўмоваў для павышэння прафесіянальнай кампетэнтнасці кадраў, павышэння адукацыйнага ўзроўню педагогаў праз непрырыўную адукацыю;

фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцяў, экалагічнай культуры, устойлівай матывацыі да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю занятасці навучэнцаў у шосты школьны дзень, удзелу ў маладзёжных арганізацыях;

працягваць работу па павышэнні ўзроўню педагагічнай граматнасці бацькоў праз рэалізацыю праграмы бацькоўскага ўніверсітэту на ўсіх ступенях адукацыі;

працягваць працу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.

 

Разделы сайта