Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Сімволіка школы

Гімн школы
Словы А.Якімавай,К.Шэхаўцовай
                          Музыка І.Пятроўскай
Сардэчна вітае нас кожны дзень школа,
З настроем вясёлым гурбою ідзем
У родныя сцены; за партай знаёмай
Мы дружнай сям’ёю цікава жывем.
Няхай жыве ў сэрцы Маўчадская школа!
Урокі твае застануцца ў душы.
Станеш вучоным ці зоркай футбола,
Памятай, школа з табой-назаўжды!
Мы дух алімпійскі ў школе гартуем,
У вучобе і спорце актыўна жывем.
І песні спяваем, і добра працуем,
І гонар і славу аб школе нясем.
Няхай жыве ў сэрцы Маўчадская школа!
Урокі твае застануцца ў душы.
Станеш вучоным ці зоркай футбола,
Памятай, школа з табой-назаўжды!
Традыцыі школы аддана шануем:
Паходы, сустрэчы, працоўныя дні.
Настаўнікі, вучні-мы шчыра сябруем,
Ідэяй сумеснай з’яднаныя мы!
Няхай жыве ў сэрцы Маўчадская школа!
Урокі твае застануцца ў душы.
Станеш вучоным ці зоркай футбола,
Памятай, школа з табой-назаўжды!
 
 
 
 
 
 
 
Сцяг ДУА “ Маўчадская  сярэдняя
  школа”
 
Чатырохколерны элемент сцяга школы  мае сімвалічны сэнс.
Чырвоны колер сцяга сімвалізуе цёплую, сяброўскую атмасферу, яднанне дарослых і дзяцей.
Блакітны колер – сімвал чыстага мірнага неба.
Зялёны колер сімвалізуе маладое пакаленне, надзеі нашай Радзімы.
Белыя палоскі на сцягу з’яўляюцца паказчыкам маральнай чысціні і мудрасці.
 
Герб ДУА “Маўчадская  сярэдняя
  школа”
 
Цэнтральным элементам герба з’яўляецца раскрытая кніга, як сімвал ведаў, стылізаваная злева пад бусла – птушкі, выява якой традыцыйна сімвалізуе нашу краіну.
Герб знаходзіцца ў абрамленні галінак квітнеючай і зялёнай вярбы, якая распаўсюджана на тэрыторыі мясцовасці. Зялёныя парасткі на галінках з’яўляюцца сімвалам вясны, цяпла і маладосці.
Блакітны колер фона – сімвал свабоды думкі.
Вянчае герб сонца, як сімвал жыцця.
 

Раздзелы сайта